На вуліцах Таліна праходзіць шакуючая выстава — горад у руінах

Выстава HETK (Момант) запрашае людзей задумацца, за што яны могуць быць удзячныя ў сучасным нетрывалым свеце, тлумачаць мастакі Эстукін і Рэбека Парбус.

21.02.2024 / 09:04

Фота: Estookin, Rebeca Parbus

У Эстоніі мастакі стварылі білборды з выявамі Таліна ў руінах, нагадваючы аб тым, што вайна можа дайсці да Еўрапейскага Саюза. 

«Разважаючы пра тое, наколькі нестабільны наш свет у гэты момант, я зразумела, што ўспрымала ўсё навокал як належнае. Ад свабоды і незалежнасці да ежы на стале і даху над галавой. Ёсць за што быць удзячнымі», — сказала Парбус. 

Выставу пад назвай Hetk, што ў перакладзе з эстонскага азначае «момант», можа ўбачыць кожны, без неабходнасці наведвання галерэі. Работы мастакоў будуць дэманстравацца да 3 сакавіка. 

У першы дзень працы выставы выявы разбуранага Таліна выклікалі палярныя рэакцыі карыстальнікаў сацыяльных сетак. Некаторыя мастакоў пахвалілі, назваўшы выяву «моцнымі працамі», а некаторыя былі вельмі незадаволеныя. Апошнія заявілі, што такія выявы зʼяўляюцца «парушэннем этычных норм», што такія кадры «нельга паказваць дзецям», што гэта «нагнятанне», «правакацыя». 

Работы зʼявіліся ў краіне ЕС на фоне так званай «стомленасці ад вайны» ва Украіне. Таксама выстава зʼяўляецца нагадваннем таго, што Эстонія мяжуе з краінай-агрэсаркай.

Чытайце таксама:

«Пуцін, навядзі парадак». Польскі фермер прыехаў пратэставаць на мяжу з такой просьбай

«Змяншэнне падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне — гэта ў тым ліку і цана, якая плаціцца за палітычныя амбіцыі некаторых людзей»

Асноўныя пагрозы, якія чакаюць свет у 2024-м

Nashaniva.com