Футбаліст падаў пазоў на €1,25 мільёна з жанчын, якія абвінавацілі яго ў згвалтаванні
Бок Дзюні Іта заявіў, што абвінавачванні былі абсалютна неабгрунтаванымі, і запатрабавалі завесці крымінальную справу за ілжывыя абвінавачванні.
21.02.2024 / 09:05
Дзюня Іта. Фота: Zhizhao Wu/Getty Images
Футбаліст зборнай Японіі і французскага «Рэймса» Дзюня Іта падаў пазоў аб спагнанні €1,25 млн з жанчын, якія абвінавачваюць яго ў згвалтаванні, піша Championat.com.
«Тое, што зрабілі жанчыны, было ў значнай ступені зламысным. Яны падалі скаргу падчас Кубка Азіі, каб перашкодзіць Іта», — прыводзіць словы адваката Іта Japan Times.
У грамадзянскім пазове бок Іта сцвярджае, што дзве жанчыны выставілі супраць яго ілжывыя абвінавачванні. Жанчыны падалі крымінальную скаргу ў паліцыю прэфектуры Осака, абвінаваціўшы Іта і яго трэнера ў сэксуальным гвалце з мэтай, каб пара панесла крымінальнае пакаранне.
У выніку спонсары скасавалі кантракты з Іта, прычыніўшы гульцу фінансавую шкоду.
Пры гэтым бок Іта заявіў, што абвінавачванні былі абсалютна неабгрунтаванымі, і запатрабавалі завесці крымінальную справу за лжывыя абвінавачванні.
Хоць Іта сапраўды праводзіў час з гэтымі дзвюма жанчынамі, у скарзе гаворыцца, што іх аповеды супярэчлівыя і што не было ніякіх доказаў, якія пацвярджаюць іх словы.
Чытайце таксама:
Беларускія пляжныя футбалісты выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету