Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі

дапоўнена

Праўладныя тэлеграм-каналы пагражаюць затрыманым пазбаўленнем волі да 5 гадоў.

21.02.2024 / 12:28

Затрыманыя Аляксандр Самайловіч, Андрэй Магазіннікаў, Анастасія Малевіч ды Наталля Пугачова — зверху ўніз злева направа. Фота з іхніх старонак Укантакце

Затрыманыя — супрацоўнікі Аляксандр Самайловіч, Андрэй Магазіннікаў, Анастасія Малевіч і Наталля Пугачова.

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях і маршах, дэманстрацыі «забароненых сімвалаў на дарагіх мэрсэдэсах» і напісанні каментароў у чатах. У аднаго з затрыманых таксама нібыта знайшлі патроны да Макарава, піша «Вясна».

ГУБАЗіК пагражае затрыманым пазбаўленнем волі да 5 гадоў.

Імаверна, іх адшукалі праз агульны чат калег. То бок, спачатку затрымалі некага аднаго, а пасля «выйшлі» на ўсіх астатніх. Таму важна вычышчаць працоўныя чаты, а лепш іх проста выдаляць і пераствараць нанова.

Чытайце таксама:

Сілавікі паспрабавалі запісаць пакаяннае відэа, але ў іх нічога не атрымалася

Выкладчыка катэхізіса з кафедральнага касцёла будуць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах

У Брэсце айцішніка судзілі за данат палку Каліноўскага, зроблены з беларускай карткі

Nashaniva.com