ЦВК: Яўка на датэрміновым б'е рэкорды

За два дні датэрміновага галасавання ў выбарах дэпутатаў узялі ўдзел 14,61% грамадзян, якія ўключаны ў спісы для галасавання, сцвярджае ЦВК.

22.02.2024 / 08:45

Выбары-2019

«У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 14,85% грамадзян ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання, у Віцебскай — 14,25%, у Гомельскай — 17,55%, у Гродзенскай — 10,57%, у Мінскай — 14,76%, у Магілёўскай — 15,61%, у г.Мінску — 13,80%», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У 2019-м за два дні «датэрмінова прагаласавалі» 11,51 працэнта, а за ўвесь час — 35,77 працэнта. У 2016-м, калі дэпутаткамі сталі Алена Анісім і Ганна Канапацкая, датэрмінова, па словах ЦВК, прагаласавалі 31,3 працэнта, у 2012-м — 26 працэнтаў.

У Беларусі, на жаль, датэрміновае галасаванне адзін са сродкаў фальсіфікацый.

@nashaniva Пакуль вас заганяюць на галасаваць, спіс дэпутатаў ужо вядомы #беларусь #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #минск #минскаяобласть ♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта хацеў «сарваць выбары»

Як фальсіфікуюцца выбары ў Беларусі. Сем этапаў падману

Чалы: Лукашэнка не будзе балатавацца на наступных выбарах

Nashaniva.com