Паглядзець на беларускія выбары прыехалі 23 чалавекі з ЕС

ЦВК акрэдытаваў назіральнікаў з краін Еўрапейскага Саюза, паведаміла журналістам сакратар ЦВК Алена Балдоўская, піша БелТА.

22.02.2024 / 11:37

Фота: БелТА

«На сённяшні дзень акрэдытавана 23 прадстаўнікі дзяржаў Еўрапейскага Саюза. Гэта Германія, Літва, Польшча, Італія, Швецыя і шэраг іншых краін», — распавяла Алена Балдоўская.

Сакратар ЦВК дадала, што Цэнтральнай выбарчай камісіяй ужо акрэдытаваныя 294 замежныя міжнародныя назіральнікі.

Чытайце таксама:

ЦВК: Яўка на датэрміновым б'е рэкорды

Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Nashaniva.com