У Барысаве выбаршчыкаў завабліваюць на ўчасткі пернікамі ФОТАФАКТ
25 лютага ў Барысаўскім раёне выбаршчыкам будуць дарыць пернікі з сімволікай «адзінага дня галасавання». А на ўчастку № 8 у Барысаве тым, хто галасуе першы раз, будуць даваць абанемент на разавае наведванне басейна, паведамляе Ex-press.live.
22.02.2024 / 22:14
Пернікі для выбаршчыкаў у Барысаўскім раёне. Фота: t.me/borisov_mp
Пернікі, якія будуць уручаць на выбарчых участках у сельскай мясцовасці Барысаўскага раёна 25 лютага, вырабіў «Барысаўхлебпрам».
Падарункі для выбаршчыкаў, якія ўпершыню галасуюць на ўчастку №8 Барысава. Фота: t.me/borisov_mp
Раней таксама стала вядома, што на адным з участкаў, які адносіцца да Барысаўскай сельскай выбарчай акругі, выбаршчыкам, якія будуць галасаваць упершыню, будуць дарыць кампактныя лукашэнкаўскія канстытуцыі ў цвёрдай вокладцы. Іх прызапасілі ажно 175 штук.
Чытайце таксама:
Паглядзець на беларускія выбары прыехалі 23 чалавекі з ЕС
Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў