За тры дні праз участкі ўжо нібыта прагналі чвэрць выбаршчыкаў
верыце?
Цэнтральная выбарчая камісія ўвечары 22 лютага паведаміла, што за тры дні, якія ідзе датэрміновае галасаванне, прыйсці на ўчасткі справіліся 24,44% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы выбаршчыкаў.
22.02.2024 / 22:44
Сярод рэгіёнаў найбольшую спраўнасць у забяспячэнні патрэбных вынікаў паказваюць вертыкальшчыкі Гомельскай вобласці — 30,68% ад тых, хто нібыта прагаласаваў, затым ідуць Магілёўская — 26,07%, Брэсцкая — 25,48%, Мінская — 23,56%, Віцебская — 23,39% і горад Мінск — 21,35%. У хвасце пляцецца Гродзеншчына на чале з Уладзімірам Каранікам — «усяго» 20,30%.
У 2019-м за пяць дзён датэрміновага галасавання прагаласавалі 35,77 працэнта, у 2016-м — 31,3 працэнта, у 2012-м — 26 працэнтаў. Гэтым разам лукашысты відавочна нацэленыя ставіць рэкорды: мяркуючы па ўзятых тэмпах, можна разлічваць нават на тое, што датэрмінова можа «прагаласаваць» нават палова выбаршчыкаў.
Чытайце таксама:
У Барысаве выбаршчыкаў завабліваюць на ўчасткі пернікамі ФОТАФАКТ