Сёння ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым

Таксама адбудзецца прэзентацыя некалькіх кніг пісьменніка.

23.02.2024 / 14:43

​​Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Мая Радзіма — беларуская мова» пройдзе сёння ў Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці (Oleandrów 6/2).

«Вас чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са спявачкай Вікторыяй, а таксама аўтограф-сесія аўтара. Вядоўца сустрэчы — кіраўнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк», — паведамляюць арганізатары.

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: «Імёны Свабоды», «Айчына. Частка 2. Ад Агінскага да Багушэвіча», «Незалежнасць — гэта» і яшчэ мноства іншых твораў пісьменніка. 

Nashaniva.com