Цяпер афіцыйна. Стала вядома, з чаго складаецца беларуская частка новага пакета санкцый ЕС супраць Расіі
Поўны спіс арганізацый і фізічных асоб, уключаных у 13-ы санкцыйны пакет Еўрасаюза, апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕС. У яго таксама трапілі беларускія прадпрыемствы і некаторыя асобы.
23.02.2024 / 17:15
Фота: AP Photo/Virginia Mayo
З беларусаў у санкцыйны спіс увайшлі:
- ААТ «Пеленг»;
- 2566-ы завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення і яго дырэктар Валерый Шаціла;
- Аршанскі авіярамонтны завод і яго гендырэктар Павел Случак;
- генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў;
- Аляксей Талай і ягоны дабрачынны фонд;
- Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Наваполацкага райвыканкама;
- недзяржаўная арганізацыя «Дэльфіны» і яе заснавальніца Вольга Волкава;
- грамадзянін Беларусі Сяргей Астафураў, дырэктар расійскай кампаніі «НТЦ Прамтэхаэра»;
- ураджэнец Беларусі Васіль Шупранаў, гендырэктар Ніжагародскага машынабудаўнічага завода.
Усяго под санкцыі трапілі 106 фізічных і 88 юрыдычных асоб. З расійскага боку гэта губернатары Тульскай, Пензенскай, Разанскай, Белгарадскай абласцей, губернатарка Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, начальнік цэнтра беспілотнай авіяцыі Мінабароны РФ, Клімаўскі патронны завод, Новасібірскі завод штучнага валакна, арганізацыя дзяцей і моладзі «Рух Першых», упаўнаважаная па правах дзіцяці ў акупаваным Крыме і іншыя.
Таксама ў санкцыйным спісе — Генеральнае ракетнае ўпраўленне КНДР, а таксама міністр абароны гэтай краіны Кан Сун Нам.
Чытайце таксама:
Байдэн афіцыйна заявіў пра 500 новых санкцыйных абмежаванняў супраць Расіі
Рада ЕС зацвердзіла 13-ты пакет санкцый супраць пуцінскага рэжыму