У Беларусі сёння будзе да +15°С

На календары, на хвіліначку, 24 лютага.

24.02.2024 / 09:35

Сёння чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікія дажджы. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы.

Тэмпература паветра максімальная днём ад +4°С па поўначы да +15°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску пахмурна з праясненнямі. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10 працэнтаў). Вецер паўднёвы ўмераны. Раніцай +6..+8°С, днём +7..+9°С, увечары +7..+9°С, паведамляе Белгідрамет.

Nashaniva.com