Мінчанка выкінула падараную парфуму з 12 паверха і пашкодзіла два аўтамабілі. Зараз у жанчыны — вялікія непрыемнасці

У Цэнтральнае РУУС звярнулася сямейная пара з заявай аб пашкоджанні двух аўтамабіляў. Сума шкоды склала каля 3000 рублёў.

24.02.2024 / 11:28

Фота: Міліцыя Мінска

Муж і жонка распавялі, што пакінулі машыны на ноч у двары, а раніцай пабачылі, што ў машынах разбітае шкло, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Аператыўнікі ўстанавілі, што машыны пашкодзіла 39-гадовая мінчанка, якая жыве ў адным з імі доме.

Фота: Міліцыя Мінска

Гэтая жанчына расказала, што ў той вечар сябра падарыў ёй парфуму, аднак мінчанка нападпітку такі прэзент не ацаніла. Яна выкінула флакон з 12 паверха, у выніку чаго былі пашкоджаны машыны.

Распачата крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Чацвера білі, а трое здымалі на тэлефон. Дзяўчынка з-пад Мінска стала ахвярай булінгу

У Гродне мужчына так ударыў нагой у спіну пенсіянера, што той пераляцеў цераз лаўку

16-гадоваму падлетку далі 10 гадоў выхаваўчай калоніі за падпал здымнай кватэры

Nashaniva.com