Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць
Удава Аляксея Навальнага запісала відэазварот з патрабаваннем выдаць сям'і цела палітыка.
24.02.2024 / 14:11
«Дзевяць дзён, як Пуцін забіў Аляксея Навальнага. Але забойства Пуціну падалося мала, — кажа Юлія Навальная. — Цяпер ён трымае ў закладніках яго цела, здзекуецца з яго маці, прымушае яе пагадзіцца на таемныя пахаванні, інакш… Інакш, толькі ўдумайцеся, яны пагражаюць, што зробяць нешта з целам Аляксея».
Юлія Навальная кажа, што Пуцін казырае верай у Бога, дэманструе на камеры, які ён шчыры хрысціянін, які нават у Канстытуцыю ўпісаў палажэнне аб тым, што продкі наказалі расіянам верыць у Бога.
«Мы і раней ведалі, што пуцінская вера — гэта фальшыўка, але зараз мы бачым гэта ясна, як ніколі, — кажа яна. — Вера — гэта не пра пацалаваць ікону. Вера — гэта пра дабро, пра міласэрнасць, пра збаўленне. І ніводзін сапраўдны хрысціянін ніколі не змог бы рабіць тое, што Пуцін робіць цяпер ужо з мёртвым Аляксеем».
«Тое, што цяпер робіць Пуцін, — вось нянавісць, — працягвае Навальная. — Не, гэта нават не нянавісць — гэта нейкі сатанізм, паганства».
Узгадала Юлія і вайну ва Украіне, за якую, на яе думку, Пуціну трэба будзе адказаць, «і не толькі перад людзьмі».
«Аддайце цела майго мужа. Мы жадаем, каб яго адпявалі, а потым пахавалі па-чалавечаму ў зямлі, як гэта прынята ў праваслаўі. Аддайце Аляксея без умоў. Вы катавалі яго жывога, а зараз працягваеце катаваць яго мёртвага. Вы здзекуецеся з рэшткаў памерлага. Немагчыма ўжо прыдумаць большай д'яблальшчыны Вы парушаеце ўсякі закон: і чалавечы, і божы», — кажа Юлія Навальная.
Чытайце таксама:
Святлана Алексіевіч заклікала Крэмль аддаць цела Аляксея Навальнага сям'і
Маці Навальнага паставілі ўльтыматум: ці патаемнае пахаванне, ці пахаванне ў калоніі