Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у наступным годзе. «І чым актыўнее яны будуць бударажыць грамадства, тым верагодней, што пайду». 

25.02.2024 / 11:30

 Аляксандр Лукашэнка на пытанне аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, якія павінны адбыцца ў 2025 годзе, адказаў: «Перадайце ім, што пайду!»

«Чым складаней будзе абстаноўка, чым актыўней яны [апазіцыя] будуць бударажыць грамадства, вас, у тым ліку, — звярнуўся ён да праўладных журналістаў на ўчастку, — чым больш яны будуць напружваць мяне, вас і грамадства, тым хутчэй я пайду на выбары».

Nashaniva.com