Ніхто з беларусаў замежжа не прагаласаваў на адмысловым участку ў Мінску

Для грамадзян Беларусі, якія маюць пастаянныя дазволы на жыхарства іншых краін, адкрылі ўчастак у 75-й мінскай гімназіі, але туда ніхто не прыйшоў.

25.02.2024 / 16:26

Алена Балдоўская, скрыншот прэс-канферэнцыі.

Сакратарка Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская расказала, што фактаў удзелу ў выбарах «замежных беларусаў» няма. Але яна спадзяецца, што да канца «адзінага дня галасавання» ахвотныя знойдуцца.

«Але часу да закрыцця ўчасткаў для галасавання яшчэ дастаткова. Магчыма, з'явяцца ахвотныя нашы грамадзяне, якія аформілі пастаяннае пражыванне за межамі краіны, якія захочуць узяць удзел у выбарах дэпутатаў», — сказала Балдоўская.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года за мяжой перасталі адкрываць выбарчыя ўчасткі. Замест гэтага для беларусаў замежжа стварылі адзіны ўчастак у мінскай гімназіі №75.

Nashaniva.com