Сапраўдная яўка на выбарах ФОТАФАКТ

На кадры ў эфіры АНТ паказалі, якая доля выбарцаў сапраўды атрымалі бюлетэні на «выбарах».

25.02.2024 / 22:50

Якасць карцінкі не вельмі добрая, але дзяўчына — толькі трэцяя ці чацвёртая з 12 чалавек, унесеных у спісы.

Складана вызначыць, калі запісваўся сюжэт, але гэта дакладна асноўны дзень, а не датэрміновае галасавання.

ЦВК Беларусі заяўляе, што афіцыйная яўка на выбарах склала амаль 73 працэнты.

Nashaniva.com