Партыя Гайдукевіча аказалася аўтсайдарам у куртатым беларускім парламенце, атрымаўшы ганебныя чатыры мандаты
26.02.2024 / 10:18
Палату прадстаўнікоў сфармавалі ў асноўным за кошт кандыдатаў «Белай Русі» і беспартыйных. Астатнія партыі атрымалі невялікую колькасць месцаў.
Фота: @gajdukevichh
Паводле падлікаў Reform.by на падставе папярэдняга спісу, апублікаванага ЦВК, «Белую Русь» будзе прадстаўляць у ніжняй палаце Нацыянальнага сходу 51 чалавек.
Беспартыйнымі з'яўляюцца 40 дэпутатаў. Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці атрымала 8 мандатаў, Камуністычная партыя — сем.
Ліберальна-дэмакратычная партыя атрымала ганебныя чатыры месцы. Гэта пры тым, што выстаўляла 37 дэпутатаў.
Камуністы выстаўлялі 26 кандыдатаў, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 19 кандыдатаў.
Сітуацыя па абласцях адрозніваецца. «Белая Русь» лідзіравала ў Брэсцкай (11 мандатаў), Гомельскай (9 мандатаў), Гродзенскай (8 мандатаў), Магілёўскай (7 мандатаў) абласцях.
У Мінску на першым месцы аказаліся беспартыйныя. На іх долю прыйшлося 12 мандатаў. У Мінскай вобласці «Белай Русі» аддалі 8 мандатаў, а беспартыйным — 7.
РПТС сабрала ўсе свае мандаты ў рэгіёнах. У Мінску яна не атрымала ніводнага.
Камуністы атрымалі мандаты ў пяці рэгіёнах. У іх няма дэпутатаў ад Віцебскай і Мінскай абласцей.
Ліберальна-дэмакратычная партыя атрымала месцы ад Мінска, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей.
Чытайце таксама:
Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%
ЦВК назвала канчатковую яўку на выбарах
У Карпенкі спыталі аб прымусовым галасаванні. Ён занерваваўся