У Мінску асудзілі фітнэс-трэнера, які ўдзельнічаў у маршы пратэсту ў вобразе вікінга

Суд прысудзіў фітнэс-трэнера Аляксандра Якуту да 2,5 гадоў хатняй хіміі.

26.02.2024 / 16:11

Мужчыну абвінавацілі ў грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК) з-за выхаду на праезную частку падчас адной з пратэстных акцый у Мінску. У маршы ён удзельнічаў у вобразе вікінга, піша «Вясна».

Пра яго затрыманне стала вядома ў лістападзе 2023 года. На відэа сілавікоў на затрыманага былі надзетыя кайданкі і японскі востраканцовы капялюш.

Nashaniva.com