У 2023 годзе беларускі нарадзілі ў Польшчы 775 дзяцей

Паводле звестак польскай базы PESEL, у грамадзянак Беларусі ў 2023 годзе нарадзілася 775 дзяцей. Самымі папулярнымі месяцамі нараджальнасці былі лістапад, травень, ліпень, жнівень, кастрычнік, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы.

26.02.2024 / 17:28

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Danil Rudenko / vecteezy.com

Пададзеная статыстыка не ўключае дзяцей, якія нарадзіліся ў беларусак з польскім грамадзянствам ці калі адзін з бацькоў мае іншае грамадзянства з якім ўносяць у базу PESEL.

У 2022 годзе ў беларусаў, якія жывуць у Польшчы, нарадзілася 741 дзіця.

Паводле законаў Рэспублікі Беларусь, калі адзін з бацькоў дзіцяці, народжанага за мяжой, мае беларускае грамадзянства, то дзіця атрымлівае грамадзянства Рэспублікі Беларусі.

Чытайце таксама:

Беларусы расказалі, як змянілася іх жыццё пасля атрымання другога грамадзянства

Дэмаграфічная катастрофа. Узровень нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за ваенныя часы

«Тут сапраўды выглядае так, што настаўнікі любяць дзяцей». Беларуска расказала, як вучыць у Польшчы дачку з аўтызмам

Nashaniva.com