У памежнай зоне трое мужчын напалі на пагранічніка і з’ехалі

Вайскоўцы Гродзенскай пагрангрупы сумесна з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі траіх грамадзян Беларусі, якія напалі на пагранічніка пры выкананні ім службовых абавязкаў, паведамляе ДПК.

27.02.2024 / 12:46

Момант затрымання. Скрын відэа

Інцыдэнт адбыўся 10 лютага. Гродзенскі пагранічнік выявіў траіх невядомых у пагранзоне. Мужчыны спрабавалі запусціць дрон, з якой мэтай, не паведамляецца.

Патрабаванню памежніка яны не падпарадкаваліся, «напалі на памежніка», а затым з’ехалі. 

14 лютага асобны спецыялізаваны батальёнам «Дэльта» ДАІ з АМАПам на трасе М-6 затрымалі дваіх саўдзельнікаў нападу.

Затым супрацоўнікі пагранічнай службы ў вёсцы Васілевічы Гродзенскага раёна выявілі і трэцяга падазраванага. 

Распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).

Адзін з затрыманых знаходзіцца ў СІЗА турмы №1 горада Гродна, двое — пад падпіскай аб нявыездзе. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

«Ідзе вайна, а нашы з пісталецікамі і флікерамі». Як беларуская мяжа выглядала ў першыя месяцы расійскага ўварвання ва Украіну

У Польшчы заявілі пра рост кантрабанды з Беларусі ў 10 разоў

«Адчуванне, што выбежыць атрад аўтаматчыкаў і ўсіх пакосіць». Як беларусы ездзяць з Польшчы на радзіму праз Расію

Nashaniva.com