Онліфаншчыцы знайшлі спосаб рэкламавацца ў інстаграме. Сетка забараняе аголенасць, але ёсць адно выключэнне

Эпідэмія кормячых маці захліснула інстаграм. Здавалася б, прычым тут «Онліфанс»? Адказ у правілах сацыяльнай сеткі. Інстаграм забараняе паказваць грудзі, але калі на фота маці, якая корміць дзіця, то можна.

27.02.2024 / 13:30

Гэтым сталі актыўна карыстацца дзяўчаты, якія прадаюць свае аголеныя здымкі на «Онліфансе». Яны «кормяць» лялек — у розных ракурсах і рознай вопратцы.

Пры гэтым у профілі ў такіх «мам» абавязкова ёсць спасылка на «Онліфанс». Але пад пастамі яны пішуць парады, як правільна карміць грудзьмі, каб не парушаць правілы платформы, распавядае «База».

Чытайце таксама:

«Чалавек, які вядзе справу, — мой аднакласнік». Онліфаншчыцу з Бераставіцкага раёна не затрымалі, яна дала інтэрвʼю

На Гродзеншчыне прыйшлі да онліфаншчыцы. Яе заробак уражвае

Школьнікі абменьваліся дыпфэйкавымі порна сваіх аднакласніц. І іх не змаглі пакараць

Nashaniva.com