Столтэнберг абвергнуў адпраўку войскаў НАТА ва Украіну
У НАТА няма ніякіх планаў па размяшчэнні войскаў на тэрыторыі Украіны, заявіў Енс Столтэнберг. Раней Макрон не выключыў адпраўку заходніх вайсковых сіл, піша РБК.
27.02.2024 / 14:29
Енс Столтэнберг. Фота: Thierry Monasse / Getty Images
НАТА не плануе адпраўляць баявыя падраздзяленні ва Украіну, заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг у размове з Associated Press на фоне паведамленняў аб тым, некаторыя краіны разглядаюць магчымасць уводу войскаў у зону канфлікту.
Ён падкрэсліў, што саюзнікі па НАТА аказваюць беспрэцэдэнтную падтрымку Украіне, якая праводзіцца з 2014 года і стала больш актыўнай пасля пачатку канфлікту ў 2022 годзе. «Але [у нас] няма ніякіх планаў па размяшчэнні баявых падраздзяленняў НАТА на месцах ва Украіне», — запэўніў Столтэнберг.
Па выніках саміту заходніх краін у Парыжы, які прайшоў 26 лютага, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон дапусціў адпраўку войскаў заходніх краін ва Украіну. «Сёння няма кансэнсусу адносна адпраўкі наземных войскаў афіцыйным, меркаваным і адобраным чынам. Але ў будучыні нічога выключаць нельга», — заявіў ён.
Чытайце таксама:
Макрон не выключыў магчымасці адправіць войскі заходніх краін ва Украіну