У Гомелі судзілі пенсіянера, які пашкодзіў машыну скарынкай кавуна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разгледжаная крымінальная справа, фігурантам якой стаў 63-гадовы пенсіянер. Яму было выстаўлена абвінавачванне ў хуліганстве, спалучаным з пашкоджаннем чужой маёмасці, паведамляе «Гомельская праўда».
27.02.2024 / 18:00
Інцыдэнт адбыўся ў жніўні мінулага года. У той вечар пенсіянер піў моцныя напоі і закусваў іх кавуном, які крыху раней знайшоў каля смеццевых кантэйнераў. А ўжо бліжэй да ночы мужчына вырашыў пазбавіцца ад кавуновых скарынак, для чаго выйшаў на балкон і стаў кідаць іх у двор.
Адна з гэтых скарынак звалілася на дах аўтамабіля Chevrolet Aveo, пакінуўшы на ім увагнутасць. Уладальніца машыны звярнулася ў міліцыю.
Спачатку пенсіянер адмаўляў сваю датычнасць да нанесенай шкоды, аднак затым пакаяўся і цалкам яе кампенсаваў, заплаціўшы 520 рублёў. Ні на следстве, ні ў судзе мужчына не змог уцямна растлумачыць свае дзеянні.
«Паводле прысуду суда абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры трыццаці базавых велічынь, што складае 1200 рублёў, — паведаміў старшы памочнік пракурора Гомеля Аляксандр Шапавалаў. — Акрамя таго, устаноўлена, што пенсіянер пакутуе на хранічны алкагалізм, у сувязі з чым у дачыненні да яго ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння».
Чытайце таксама:
П'яны мінчук пабіўся з агітацыйным стэндам
У Гродне мужчына так ударыў нагой у спіну пенсіянера, што той пераляцеў цераз лаўку