У Мінску +11. Двое рыбакоў праваліліся пад лёд

Трагедыя ледзь не здарылася сёння на Драздоўскім вадасховішчы ля Ждановічаў.

28.02.2024 / 16:20

Фота: МНС

Двое мужчын рыбачылі на вадаёме, калі лёд пад імі праламаўся. Абодва апынуліся ў вадзе, паведамляе МНС.

Дапамог ім пільны відавочца: да моманту прыезду ратавальнікаў аднаго рыбака зацягнуў у лодку. Другому дапамаглі выбрацца з вады работнікі МНС.

Рыбакі былі без выратавальных камізэлек. Выратаваных агледзеў доктар хуткай. Шпіталізацыя не спатрэбілася.

У Мінску сёння +11°С, уначы +4..+6°С.

Nashaniva.com