У Смаргоні затрымалі мужчыну, які сарваў сцяг з крамы

У Смаргоні сілавікі затрымалі мясцовага жыхара, які нібыта сарваў чырвона-зялёны сцяг з уваходу ў адну з крам. Інцыдэнт, як сцвярджаецца, адбыўся 27 лютага.

28.02.2024 / 16:48

Здымак ілюстрацыйны

Паводле паведамлення блізкага да сілавікоў тэлеграм-канала, два прыяцелі прыйшлі ўвечары ў краму, і пакуль адзін з іх курыў, другі сарваў сцяг.

Сілавікі затрымалі мужчыну. Пішуць, што затрыманым аказаўся 35-гадовы мясцовы жыхар. У дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Вольгу Брыцікаву з «Нафтана» будуць судзіць у закрытым рэжыме

Сілавікі затрымалі жыхара Слуцка, які нібыта заданаціў Nexta

Сілавікі разграмілі кватэру псіхолага Алы Марціновіч

Nashaniva.com