Калаўр знайшоў пазітыў для беларускага рубля ў санкцыях 

Доля дэпазітаў у беларускіх рублях вырасла за мінулы год на 6%, паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаўр.

29.02.2024 / 10:41

Фота: БелТА

«Рос попыт на крэдытныя рэсурсы ў беларускіх рублях з боку карпаратыўнага сектара, а цікавасць да пазык у далярах і еўра скарачаўся. І дынаміка пераходу на нацыянальную валюту ўзмацняецца, у тым ліку ў знешнегандлёвых разліках», — сказаў старшыня Нацбанка.

Калаўр лічыць, што гэта пазітыўная з'ява для банкаўскай сістэмы. Памяншаецца верагоднасць страт з-за санкцый. Гаворка пра тыя выпадкі, калі валюту могуць «замарозіць» на рахунку пасля «прадузята скрупулёзнага камплаенс-кантролю» з боку замежных банкаў.

«Рэстрыкцыі генеруюць і іншыя перадумовы для форс-мажорных абставінаў. Пры працы з нацыянальнай валютай гэтыя рызыкі выключаюцца», — лічыць кіраўнік Нацбанка.

Агульная сума ўкладаў у нацвалюце ў 2023 годзе склала 8,1 мільярда рублёў. Гэта значыць іх доля ў цэлым у дэпазітах банкаў Беларусі дасягнула 45,6%. Сярэдняя сума ўкладу ў беларускіх рублях на 1 студзеня 2024 года склала 11,8 тысячы.

Большасць укладчыкаў (звыш 96%) — гэта рэзідэнты Беларусі. У асноўным гэта пажылыя людзі або старэйшыя за 46 гадоў. Агульная колькасць укладчыкаў у краіне — больш за мільён.

Чытайце таксама:

Сярэдні заробак у студзені спікіраваў адразу на 280 рублёў. Але не спяшайцеся засмучацца

Міністр гандлю спрагназаваў памер інфляцыі на гэты год. ЕАБР завочна пярэчыць

Попыт на валютныя ўклады падае, а продажы нерухомасці б'юць рэкорды. У чым прычына?

Nashaniva.com