У Расіі жартаўнікі запатрабавалі правесці хросны ход з іконамі Ціханоўскай

Невядомыя адфаташопілі іконы святых Стэфана і княгіні Вольгі: замянілі іх на твары лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай і лідара ўкраінскіх нацыяналістаў у 1940-я — 1950-я гады Стэпана Бандэры і ад імя Расійскага гістарычнага таварыства запатрабавалі ад школ раздрукаваць іх, уставіць у рамкі і здзейсніць хросны ход мясцовым прыходам.

29.02.2024 / 11:03

Таксама спрабавалі пераканаць расійскіх настаўнікаў, што Сцяпана і Святлану кананізавалі з ухвалы Маскоўскага патрыярхата зусім нядаўна — літаральна ў гэтым месяцы, паведамляе Shot.

Зазначаецца, што кіраўнікі расійскіх школаў на розыгрыш не павяліся, а патэлефанавалі ў паліцыю.

Чытайце таксама:

«Выбар ужо зроблены». Пранкер Бохан правёў новую акцыю

«Дзень апрычніка». Пранкер Уладзіслаў Бохан зноў правёў акцыю сярод педагогаў, гэтым разам на акупаваных тэрыторыях Украіны

Nashaniva.com