Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго высокапастаўленага сілавіка

Праваабаронцы з Mayday team даведаліся пра смерць каля чатырох месяцаў таму начальніка ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Брэсцкага УУС палкоўніка Андрэя Глінскага. Яму было 44 гады, а на пасаду ён заступіў летам 2022 года.

29.02.2024 / 19:42

У міліцыі, паводле інфармацыі Mayday team, Глінскі прапрацаваў роўна 20 гадоў. Адразу пасля ўніверсітэта ён пайшоў працаваць у аддзел па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій.

Сілавік спецыялізаваўся на крадзяжах з дапамогай фішынгу, а таксама чытаў лекцыі пра «кібертэрарызм» у Брэсцкім дзяржуніверсітэце.

У апошні год ягонае падраздзяленне займалася грамадзянамі, якія рабілі незаконныя аперацыі з крыптавалютай. Грошы ў большасці сваёй мелі крымінальнае паходжанне. У некаторых выпадках сумы канфіскацый па рашэнні сілавікоў складалі больш за паўмільёна даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

Памёр былы начальнік калоніі «Віцьба» Аляксей Старавойтаў. Яму было 47 гадоў

Праклён беларускіх сілавікоў. Як паміраюць людзі ў пагонах пасля 2020 года — даныя «Кіберпартызанаў»

На працоўным месцы нечакана памёр начальнік міліцыі ў Оршы

Nashaniva.com