Суд у Гомелі прысудзіў мясцоваму жыхару тры гады хатняй хіміі за данат у «Байсол»
Па якім менавіта артыкуле яго абвінавачвалі, невядома.
01.03.2024 / 15:30
Гомельскі абласны суд прыгаварыў 46-гадовага мясцовага жыхара да 3 гадоў хатняй хіміі, піша «Гомельская праўда».
Па якім менавіта артыкуле яго абвінавачвалі, выданне не ўдакладняе. Паводле матэрыялаў справы, гамяльчук перавёў данат у фонд салідарнасці «Байсол».
3 снежня 2021 года МУС прызнаў «Байсол» «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Чытайце таксама:
Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты
У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да больш чым 10 чалавек
Работніка БМЗ, якога абяцалі адпусціць, прысудзілі да года калоніі за распальванне варожасці