Улады Нью-Ёрка змагаюцца з соллю ў прадуктах
12.01.2010 / 11:01
Улады Нью-Ёрка заявілі пра заканадаўчую ініцыятыву па скарачэнні харчовай солі ў рэстаранных стравах і паўфабрыкатах, што прадаюцца ў супермаркетах, на 25% цягам пяці гадоў.
Плануецца, што ініцыятыва, падтрыманая ўладамі іншых гарадоў і грамадскімі арганізацыямі за здаровае харчаванне, будзе падтрымана і вытворцамі прадуктаў. Мэтай гэтай ініцыятывы з’яўляецца барацьба з сардэчнымі прыступамі і высокім крывяным ціскам з дапамогай добраахвотнага скарачэння ўжывання харчовай солі ў прадуктах.
Вытворцы па-рознаму адрэагавалі на гэтую ініцыятыву. Многія паведамілі пра падтрымку гэтага рашэння, але знайшліся і крытыкі. Яны кажуць, што гэта чарговая спроба ўвядзення рэгулявання ў сферы, дзе рашэнне павінна прымацца добраахвотна.