Віляйчук Андрэй Кудзік не выйшаў з сутак па адбыцці 15-дзённага арышту
Сувязь з былым палітвязнем знікла 15 лютага.
02.03.2024 / 11:22
«З Вілейскага ІЧУ пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту не выйшаў былы палітвязень Андрэй Кудзік», — напісаў у сацсетках яго сябра.
Сувязь з былым палітвязнем знікла 15 лютага.У мінулым кастрычніку яму ўжо прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў тыктоку, аднак учора ён не выйшаў на волю.
Андрэя Кудзіка затрымалі ў жніўні 2021 года і асудзілі на два гады па «народным» артыкуле 342 (парушэнне грамадскага парадку). 18 ліпеня 2023 года ён выйшаў на волю.
Чытайце таксама:
Выйшаў на волю палітзняволены, які першым атрымаў прысуд пасля выбараў 2020 года