Лаўроў прыгразіў Пашыняну: Заявы Ерэвана прымушаюць Расію задумацца пра свае практычныя крокі
Расійскі бок адсочвае заявы, якія робіць Ерэван, і будзе ўлічваць іх пры планаванні ўласных крокаў, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках Антальскага дыпламатычнага форуму, піша «Спутнік».
02.03.2024 / 14:52
Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP
Міністр звярнуў асаблівую ўвагу на «безальтэрнатыўнасць урэгулявання праблем паміж Ерэванам і Баку інакш, як на базе трохбаковых заяў Расіі, Азербайджана і Арменіі».
«Тыя заявы, якія гучаць на штодзённай аснове з вуснаў армянскага кіраўніцтва, прымушаюць задумацца над тым, што ў рэальнасці адбываецца <…> і як гэта ўлічваць у нашых практычных кроках», — адзначыў ён, кажучы пра тое, што ў Ерэване гучыць крытыка ў адрас Масквы.
Цягам апошніх месяцаў прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян неаднаразова ўздымаў пытанне аб мэтазгоднасці сумесных праектаў (вайсковых і палітычных) як з Расіяй, так і ў рамках СНД і Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.
Чытайце таксама:
Арменія «замарозіла» ўдзел у АДКБ
Пашынян: Армію немагчыма развіваць у супрацоўніцтве з РФ
Арменія адмовілася ад удзелу ў яшчэ адным мерапрыемстве АДКБ