Маск здзівіўся, чаму пасля распаду Арганізацыі Варшаўскай дамовы не распускаюць НАТА. Яму адказалі
Ілан Маск працягвае здзіўляць сваімі заявамі: гэтым разам ён абурыўся, чаму не расфармавалі НАТА пасля знікнення Арганізацыі Варшаўскай дамовы. Найбольш яскравы адказ яму даў прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч.
03.03.2024 / 14:55
Ілан Маск. Фота: AP Photo / Kirsty Wigglesworth, Pool
«Мне заўсёды было цікава, чаму НАТА працягвае існаваць, нягледзячы на тое, што яе закляты вораг і прычына стварэння — Арганізацыя Варшаўскай дамовы — спыніла сваё дзеянне», — напісаў Маск.
Так ён пракаментаваў пост прадпрымальніка Дэвіда Сакса, які заявіў, што пасля распаду Савецкага Саюза НАТА «сутыкнулася з экзістэнцыяльным крызісам, і замест таго, каб расфармавацца, прыдумала новую місію: пашырыцца».
У каментарах Маску ўказалі, што НАТА была створана да Арганізацыя Варшаўскай дамовы.
А яшчэ яму адказаў прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч.
«Дарагі Ілан, прычына, па якой НАТА была заснавана, існуе і будзе існаваць вечна, — гэта Расея і іншыя ворагі вольнага свету», — напісаў ён.
Чытайце таксама:
Маск: Першы пацыент з імплантам Neuralink здольны кіраваць камп'ютарнай мышкай з дапамогай думак
Маск пракаментаваў інфармацыю пра выкарыстанне Starlink расейскімі войскамі