БЕЛ Ł РУС

Вайна

Расійскія страты ва Украіне за суткі цягам лютага былі самымі высокімі з пачатку вайны — брытанская разведка

3.03.2024 / 17:28

Nashaniva.com

Мінабароны Вялікабрытанні піша ў аглядзе, што ў лютым расійскія войскі ў сярэднім гублялі 983 чалавекі ў суткі (забітымі і параненымі).

Гэта самы высокі паказчык з пачатку вайны.

Графік сярэднесутачных страт Расіі. Крыніцы: брытанская выведка

У аглядзе пішуць, што рост сярэднесутачнага паказчыка страт адлюстроўвае нацэленасць Расіі на масіраваную вайну на знясіленне.

«Хоць гэта і дорага каштуе з пункту гледжання чалавечых жыццяў, такі эфект узмацняе ціск на пазіцыі Украіны па ўсёй лініі фронту», — адзначае брытанская разведка.

На сёння Расія, як лічыць ведамства, магла страціць больш за 355 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі падчас вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула