У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША Суцін быў падпісаны як расеец. Памылку выправілі
У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША выстаўляецца карціна мастака Хаіма Суціна «Партрэт хлопчыка».
03.03.2024 / 17:45
Фота: фэйсбук Дзяніса Баранава
У подпісе мастак, які нарадзіўся ў Смілавічах, быў падпісаны як расійскі (ён нарадзіўся ў 1893 годзе, калі гэта было частка Расійскай імперыі).
На гэта звярнуў увагу беларускі актывіст Дзяніс Баранаў, які жыве ў ЗША. Калі ён наведваў выставу ў лютым, то пакінуў заўвагу. Праз тыдзень галерэя даслала яму адказ па электроннай пошце, што картку заменяць.
Цяпер у подпісе стаіць, што Суцін французскі мастак, які нарадзіўся ў Расіі, але цяпер гэта Беларусь.
Фота: фэйсбук Дзяніса Баранава