У Мінску пенсіянер падмануў тэлефонных аферыстаў

Мужчыну на хатні тэлефон патэлефанаваў невядомы, які назваўся праваахоўнікам.

04.03.2024 / 12:51

Суразмоўца паведаміў: сястра мужчыны нібыта трапіла ў ДТЗ, за непрыцягненне яе да адказнасці неабходна 40 тысяч даляраў.

Мінчук зразумеў, што яго падманваюць, аднак зрабіў выгляд, што згодны перадаць пяць тысяч даляраў. Працягваючы размаўляць з аферыстам, ён выклікаў міліцыю і падрыхтаваў пакет для перадачы, склаўшы замест грошай газеты.

Па пасылку прыехаў 57-гадовы кіроўца таксі. Яго, а таксама пасярэдніка, які адказваў за перавод грошай зламыснікам, затрымалі аператыўнікі Кастрычніцкага РУУС.

Следчымі заведзена крымінальная справа за махлярства, паведамляе прэс-служба МУС

Nashaniva.com