У Беларусі зноў заўважылі паўночнае ззянне ВІДЭА
4.03.2024 / 16:53
Увечары 3 сакавіка ў Віцебскім раёне можна было палюбавацца паўночным ззяннем. Прыгожымі кадрамі прыроднай з'явы з рэдакцыяй выдання «Смартпрэс» падзяліўся яго чытач — фатограф Андрэй Тавалжанскі.
Магнітная бура ўмеранай велічыні, якая стала прычынай ззяння, пачалася на Зямлі 3 сакавіка каля 17-18 гадзіны паводле мінскага часу.
Гэтай ноччу беларусы бачылі паўночнае ззянне таксама ў Маладзечне і Магілёве. Гэтая прыродная з'ява для сярэдніх шырот хоць і вельмі рэдкая, але не выключная падзея.
Чытайце таксама:
Ля Гродна заўважылі паўночнае ззянне ФОТАФАКТ
Прыродны феномен у Чавусах: на рацэ з'явіўся ледзяны круг, які круціцца ВІДЭА