За суткі з вуліц Мінска прыбрана 20 тыс. кубаметраў снегу

12.01.2010 / 12:19

Як паведаміў намеснік дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар» Сяргей Лучына,

зараз ў прыбіранні снегу задзейнічана 780 адзінак тэхнікі. Аб’яднанне таксама пачало прыбіранне «спальных» раёнаў сталіцы.

«Становішча на дарогах Мінска бяспечнае, усе работы выконваюцца ў тэрмін», — зазначыў Лучына. Паводле яго слоў, супрацоўнікі «Гаррамаўтадара» працуюць у дзве змены.

Штодзённа на прыбіранне снегу ў Мінску затрачваецца прыкладна 2 млрд. рублёў, зазначыў Лучына. Паводле яго слоў, гэтыя сродкі расходуюцца як «Гаррамаўтадарам», які ачышчае ад снегу пэўныя ўчасткі праезнай часткі дарог, гэтак і жыллёва‑камунальнымі службамі, раённымі аддзеламі прадпрыемства «Зелянбуд», прадпрыемствамі, якія адказваюць за прыбіранне тратуараў і двароў.