«Талантище! И поет красиво». Ботаў мабілізавалі на падтрымку нявесткі Лукашэнкі

Публікацыі пра перамогу Ганны Сялук (Лукашэнкі) на «Песні года» — другі запар трыумф, не лічачы прэміі ад яе свёкра — выклікалі рэакцыю. Пад імі з'явіліся сотні аднатыпных каментароў. Некаторыя з іх, аднак, пайшлі не ў той бок і зайшлі задалёка.

04.03.2024 / 20:21

Ганна Сялук. Фота: скрыншот з відэа АНТ

У тыктоках з інфармацыяй пра перамогу пладавітай паэткі-песенніцы з'явіліся сотні захопленых каментароў. Яны ўсе зводзяцца да некалькіх тыпаў: «Разумніца!» «Разумніца, ды яшчэ і прыгажуня!». «Супер!». «Разумніца! А вочы якія добрыя і прыгожыя!» І: «Не зайздросьце! А калі ўсё ж зайздросціце, то зайздросьце моўчкі!» 

Некаторыя з каментаў, аднак, пайшлі не ў той бок. Аўтараў не паінфармавалі, што Ганна Сялук сама не спявае, а яны давай расхвальваць яе талент выканаўцы.

Аднак найбольш лайкаў сабралі некалькі з'едлівых заўваг.

Чытайце таксама: Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці

Лукашэнка выпісаў прэмію ўласнай нявестцы

Праўладны спявак пайшоў у армію. Парадавалася нават нявестка Лукашэнкі

@nashaniva Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці: ацаніце гэты твор самі #лукашенко #лукашэнка #беларусь #мова #навіныбеларусі #беларусьсейчас #беларускіцікток #беларускітыкток #нашаніва ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Сяргей Гезгала