«Издохнет здесь нацистский змей проклятый!» Любімы аўтар нявесткі Лукашэнкі — расійскі Z-паэт

Ганна Сялук прызналася ў сваёй любові да прыхільніка вайны супраць Украіны.

05.03.2024 / 09:00

Ганна Сялук на «Песні года Беларусі». Фота: Звязда

Пра гэта яна распавяла ў інтэрв’ю газеце «Звязда» пасля таго, як другі год запар атрымала перамагла на «Песні года Беларусі» ў намінацыі «Найлепшы аўтар слоў». Ганна Сялук — гэта псеўданім Ганны Лукашэнка, жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі.

На пытанне журналіста дзяржаўнага выдання пра любімых паэтаў Сялук адказала так:

«Калі казаць пра класікаў, то мне падабаюцца творы розных аўтараў, няма кагосьці канкрэтнага. А вось сярод сучасных вылучаю для сябе расійскага паэта Улада Маленку. Яго чытаеш і думаеш: «Ну як жа крута і таленавіта!».

Улад Маленка — гэта расійскі паэт, які горача падтрымлівае ўварванне Расіі ва Украіну. У сакавіку 2022 года ён разам з яшчэ 150 расійскімі дзеячамі падпісаў зварот у падтрымку вайны. У верасні таго ж года Маленка выступіў на канцэрце «Сваіх не кідаем», прысвечаным незаконным рэферэндумам на акупаваных тэрыторыях Украіны, а праз год на канцэрце «Адна краіна, адна сям'я, адна Расія» ў падтрымку анексіі. На Першым канале ён атрымаў перадачу «Свае», у якой Z-артысты выступаюць у падтрымку расійскіх акупантаў.

За сваю праваенную дзейнасць ён атрымаў ад расійскіх уладаў у 2023 годзе высокае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі. А сёлета стаў даверанай асобай Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах 

«Таленавітая» творчасць Маленкі, якой захапляецца Лукашэнка, выглядае прыкладна так:

«Был крокодил порою пьян мертвецки,
Он измывался над людьми в Донецке,
Себя балуя человечьим мясом,
Он Крым отрезал и Луганск с Донбассом.

Возликовало чёрное зверьё, 
Подняв на флаг Бандеру из могилы.
Тогда Георгий вновь воздел копьё, 
Чтоб наказать злодея-крокодила. 

Один шахтёр сказал в броне мне: 
«Ух! Издохнет здесь нацистский змей проклятый!
Святой Георгий — это русский дух.
Его копье — мы, русские ребята!»

Таксама Ганна Сялук прызналася, што ў яе часам з’яўляюцца думкі, якія яна можа выказаць толькі па-беларуску. Яна адзначыла, што ў беларускай мове вельмі ёмкія словы, як, напрыклад, «сапраўды», якія самі па сабе натхняюць на стварэнне песень.

Чытайце таксама:

Другі год запар на «Песні года Беларусі» перамагла нявестка Лукашэнкі

Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці

Лукашэнка выпісаў прэмію ўласнай нявестцы

Nashaniva.com