Украінцы ўдарылі ў Чорным моры па расійскім патрульным катары «Сяргей Котаў»

Паведамляецца таксама, што былі выбухі ў Керчы і Феадосіі.

05.03.2024 / 08:58

Катар «Сяргей Котаў»

Па даных крымскіх тэлеграм-каналаў Керчанскі мост усю ноч быў перакрыты, і адкрыўся толькі зараз.

Расійскія ваенныя паблікі таксама пішуць, што «Сяргей Котаў» стаў мэтай атакі. Частка з іх напісала, што ён затоплены.

Расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць аб камбінаваным нападзе дронаў з паветра і з мора, у тым ліку быў атакаваны Крымскі мост (але ён, як паведамляецца, не пашкоджаны).

Чытайце таксама:

У Азоўскім моры загарэўся расійскі вайсковы катар

ГУР МА Украіны апублікавала відэа атакі на вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў»

74 загінулі, 27 параненых. З'явіліся новыя звесткі пра колькасць загінулых у выніку атакі на карабель «Новачаркаск»

Nashaniva.com