Прадаецца Выбарчы кодэкс з пажаданнямі Лідзіі Ярмошынай + фота
У дабрачыннай акцыі бяруць удзел таксама Уладзімер Арлоў са спецыяльным бонусам да «Імёнаў свабоды», Уладзімір Ганчарэнка ды іншыя асобы.
12.01.2010 / 13:07
Кнігу можна набыць у межах дабрачыннай акцыі на аукцыёне ay.by.
«Спадзяюся, што дадзены набытак стане Вашым дзелавым талісманам. Зычу дабрабыту і здароўя» – напісала Л.Ярмошына на вокладцы кнігі.
За сем гадзін да завяршэння аукцыёна гэты лот каштуе трохі больш за 300 тыс. рублёў.
Акрамя нязменнай старшыні беларускага Цэнтрвыканкама ў аукцыёне ўзялі ўдзел Аляксандр Кулінковіч, які прапаноўвае паўдзельнічаць у рэпетыцыі свайго гурту, Уладзімер Арлоў са спецыяльным бонусам да «Імёнаў свабоды», Віктар Ганчарэнка ды іншыя вядомыя і не вельмі асобы.