У Расіі вырашылі праверыць датычнасць заходніх спецслужбаў да смерці Сталіна

Камуністычная партыя «Камуністы Расіі» звярнулася ў ФСБ і Генеральную пракуратуру РФ з просьбай праверыць магчымае дачыненне заходніх спецслужбаў да смерці Іосіфа Сталіна, паведаміў РИА Новости старшыня партыі Сяргей Малінковіч.

05.03.2024 / 09:15

Сталін. Фота: Дзмітрый Чарноў / РИА Новости

«У 71-ю гадавіну з дня смерці І. В. Сталіна партыя звярнулася ў Генеральную пракуратуру РФ і ФСБ з просьбай праверыць магчымую датычнасць заходніх спецслужбаў да смерці Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна, бо вельмі шматлікія сведчанні сучаснікаў Сталіна кажуць аб магчымым атручванні правадыра савецкіх народаў агентамі ўплыву захаду», — сказаў ён. 

Іосіф Сталін — кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі — памёр 5 сакавіка 1953 года.

Чытайце таксама:

Курапаты: на сёння вядома амаль усё 

Хто забіў Францішка Аляхновіча?

Першы расстрэл беларускай інтэлігенцыі. 90 гадоў справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра»: як гэта было арганізавана

Nashaniva.com