Гарачая лінія па прафілактыцы сухотаў адкрылася ў Беларусі

12.01.2010 / 13:06

Гарачая лінія па прафілактыцы сухотаў адкрыта на базе Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра пульманалогіі і фтызіятрыі.

Гарачая лінія створана ў рамках рэспубліканскай кампаніі «Я магу спыніць туберкулёз!». Вядучыя спецыялісты РНПЦ кансультатуюць па пытаннях, якія датычацца прафілактыкі, выяўлення і лячэння сухотаў, па рабочых днях з 9 да 17 гадзін.

Нумар гарачай лініі 8 801 100‑13‑13.

Тэлефонныя кансультацыі на лініі ажыццяўляюцца бясплатна. Мэта арганізатараў гарачай лініі — забяспечыць людзей кваліфікаванай і максімальна поўнай інфармацыйнай падтрымкай адносна гэтага небяспечнага і каварнага захворвання.

Паводле слоў спецыялістаў, рост захваральнасці на сухотаў у апошняе дзесяцігоддзе прымусіў дактароў зноў звярнуць увагу грамадзян на гэтае цяжкае і цяжка вылечнае захворванне.