Завод Tesla пад Берлінам спыніў сваю працу з-за пажару — экаактывістаў падазраюць у падпале

Каля 4:50 раніцы раздаўся гучны выбух і загарэлася падстанцыя Штайнфурт каля завода Tesla.

05.03.2024 / 12:14

Затым агонь перакінуўся на апору электраперадачы, што выклікала буйное адключэнне электраэнергіі. Без электрычнасці засталіся завод, горад Эркнер і некаторыя раёны Берліна, піша Bild.

Экстранныя службы былі змушаныя на час спыніць працу, калі побач з падпаленым трансфарматарам быў выяўлены намёт экаактывістаў з надпісам «Тут закапаныя выбухованебяспечныя прадметы!» Паліцыя і пажарная служба змогуць вярнуцца да працы пасля таго, як спецыялісты па ўзрыўчатцы абшукаюць месца пажару і абвесцяць яго бяспечным.

З чацвярга ад 80 да 100 актывістаў занялі частку лесу ў Брандэнбургу каля завода Tesla. Кампанія плануе высечку дрэў у выпадку пашырэння сваёй тэрыторыі, актывісты выступаюць супраць гэтага.

Чытайце таксама:

Экаактывісты аблілі супам «Мона Лізу» Леанарда да Вінчы

«Шапаголікі» — французская камедыя пра экаактывістаў

У Францыі экаактывісты хацелі прыцягнуць увагу да праблемы вымірання некаторых відаў рыб, але нешта пайшло не так 

Nashaniva.com