Сілавікі затрымалі жанчыну, якая хадзіла на пратэсты з дзецьмі. Завялі крыміналку

Сілавікі затрымалі жанчыну, якая, паводле праўладнага канала, хадзіла на акцыі пратэсту з дзецьмі. Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу. Сілавікі пішуць, што лёс малодшай дачкі «вырашаюць».

05.03.2024 / 13:04

 Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што жанчына разам з дзецьмі ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, пісала абразлівыя каментары, дасылала фотаздымкі «экстрэмісцкім» каналам, а таксама пасля пачатку вайны заклікала ўкраінцаў нанесці ўдары па беларускіх аэрадромах. 

Сілавікі напісалі, што супраць жанчыны распачалі крымінальную справу, лёс яе малодшай дачкі «цяпер вырашаецца».

Чытайце таксама:

Адзін толькі ГУБАЗіК за год затрымаў больш за 1100 чалавек за «экстрэмізм»

Затрыманая на выбарчым участку мастачка-керамістка Алена Карпенка знаходзіцца ў магілёўскім ІЧУ

Хто той беларус, якога першым затрымалі за «адмаўленне генацыду беларускага народу»

Nashaniva.com