Чавес зачыніў 70 крамаў, звінаваціўшы іх у спекуляцыі

12.01.2010 / 13:27

Урадавыя інспектары пры падтрымцы вайскоўцаў зачынілі больш за 70 крамаў у Венесуэле па абвінавачванні ў атрыманні прыбытку пасля дэвальвацыі нацыянальнай валюты на мінулым тыдні.

Паводле прэзідэнта Уга Чавеса, абясцэньванне балівара на 17% будзе спрыяць канкурэнцыі і зменшыць залежнасць ад імпарту. У нядзелю Чавес заявіў, што гандлёвыя кропкі, заспетыя на спекуляцыі, будуць зачыненыя ці выкупленыя.

У Венесуэле адзначаны самы высокі ўзровень інфляцыі ў Лацінскай Амерыцы — каля 25%.