У Польшчы снегапады выклікалі энергетычныя праблемы

Каля 50 тыс. чалавек засталіся без электрычнасці.

12.01.2010 / 13:35

Пасля бурных снегападаў і дажджоў больш за 40 тысяч чалавек на поўначы Слёнскага ваяводства і 6 тысяч ў Свентакжыскім ваяводстве Польшчы засталіся без электраэнэргіі.

У гэтых рэгіёнах не працуюць школы. Зведвае праблемы чыгунка, якая ў Польшчы амаль цалкам элекрафікаваная.

Пакуль невядома, калі адновяцца пастаўкі электаэнэргіі.

Фота Agencja Gazeta

АП, паводле wp.pl