Курс біткойна абнавіў максімум і перавысіў 69 тыс. даляраў

Актыўны рост крыптавалютнага рынку працягваецца, і галоўная крвптавалюта свету таргуецца на рэкордных значэннях. 5 сакавіка курс біткойна перавысіў адзнаку ў 69 тысяч даляраў на біржы Coinbase і абнавіў гістарычны максімум, дасягнуты ў лістападзе 2021 года, піша РБК.

05.03.2024 / 19:43

Праўда, адразу пасля дасягнення піку цана крыптавалюты скарэктавалася ніжэй за 67 тысяч даляраў.

За апошні месяц біткойн падаражэў прыкладна на 60%. Ягоная капіталізацыя перавысіла 1,34 трлн даляраў — гэта таксама рэкордны паказчык.

Удзельнікі рынку адзначаюць, што попыт на біткойн і рэзкі ўзлёт ягонага курсу шмат у чым тлумачацца значным прытокам капіталу ў амерыканскія спотавыя біржавыя фонды (ETF) для біткойна, запушчаныя ў студзені.

Яшчэ адзін фактар росту — так званы халвінг, які чакаецца ў красавіку. Гэта запланаванае падзея, пасля якой удвая скарачаецца эмісія новых біткойнаў.

Чытайце таксама:

Сёння пачынаецца чарговы суд над айцішнікам за данаты. Не дапамаглі ні шматсоттысячны водкуп, ні прашэнне аб памілаванні

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў

Біткойн перавысіў $50 тысяч упершыню з 2021 года

У Беларусі прадаецца біткойн, які кожны можа сабе дазволіць

Nashaniva.com