«Нават свайго гатовыя змяшаць з брудам». Пратасевіч вылез на БТ з крыўдамі на былых калег
Былы блогер і рэдактар тэлеграм-канала Нехта Раман Пратасевіч з'явіўся ў эфіры БТ. Ён стаў госцем прапагандысцкай праграмы «Гэта іншае».
06.03.2024 / 01:23
Раман Пратасевіч у эфіры БТ
Вядучая праграмы Ксенія Лебедзева спытала Пратасевіча, да якіх высноваў ён прыйшоў за апошнія два гады.
«Мабыць, адна з самых галоўных высноў, якую павінны ведаць людзі па розныя бакі барыкад — пра тое, што ніхто не святы. І тую ж апазіцыю, якую выстаўляюць як ледзь не святых людзей і велікамучанікаў… Яны ні разу не святыя і ніколі не будуць. Для іх абсалютная большасць чалавечых жыццяў не значыць нічога, — адказаў Пратасевіч.
І другое. Я зрабіў выснову сам для сябе, калі паглядзеў на тое, як пра мяне пісалі рэсурсы, у якіх я працаваў, якія я лічыў доўгі час у жыцці сяброўскімі. Я проста ўбачыў на сабе адваротны бок гэтага ўсяго. І безумоўна, многія рэчы ў галаве мяняюцца і перашчоўкваюць.
Калі нават свайго гатовыя змяшаць з брудам».
Чытайце таксама:
Пратасевіч: Я лічу, што мне пашанцавала. Я выбудаваў правільную тактыку