Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля «сутак» — крыміналка
Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.
06.03.2024 / 09:49
Актывісту з Вілейкі інкрымінавана ч.1 арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), піша «Вясна».
Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі.
У лютым 2022 года Андрэю прысудзілі два гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў тыктоку.
Чытайце таксама:
Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю. Тым часам арыштаваная ягоная жонка
У Брэсце палітвязню прысудзілі два гады калоніі. Суд праходзіў проста ў СІЗА